Заняткі гуртка “Спадчына” праводзяцца згодна са складзеным планам работы гуртка “Спадчына” ў адпаведнасці з праграмай.
Мэта гуртковай дзейнасці – садзейнічаць выхаванню і развіццю цікавасці да сваіх вытокаў, глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны беларускага народа.
Задачы:
- выхоўваць у навучэнцаў пачуцці глыбокай духоўнай сутнасці народнай культуры;
- выклікаць імкненне захоўваць культуру свайго народа;
- выхоўваць любоў і павагу да сваёй Радзімы, мовы, культуры;
- фарміраваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятычныя пачуцці.
Для дасягнення пастаўленых мэт і задач стварана электронная база матэрыялаў на беларускім фальклоры (лекцыі, сцэнарыі, прэзентацыі). Падрыхтаваны сцэнарыі і праводзяцца мерапрыемствы, звязаныя з беларускім фальклорам (“Заручыны”, “Каляды”, “Калядная варажба”, “Масленіца” і інш.).
Для вывучэння сялянскага побыту і жыцця беларускага народа гурткоўцы наведваюць спектаклі, у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ствараюць даследчыя работы.
Дзейнасць гуртка не абмяжоўвалася сценамі музея “Беларуская хатка”.
Гурткоўцы ўдзельнічаюць у святкаванні розных адметных дат, удзельнічаюць у экскурсійна-пазнавальных праектах і інш.
