Музей “Беларуская хатка” ствараўся на працягу 2 гадоў і афіцыйнае яго адкрыццё адбылося 15 жніўня 2003 года.
Ідэя стварыць музей належыць намесніку па выхаваўчай рабоце Любові Іванаўне Траханавай. Аўтарам і выканаўцам праекта з’яўляецца мастак Уладзімір Фёдаравіч Авечкін. Экспанаты ў музей перадалі нашы навучэнцы, выкладчыкі, майстры, а таксама дырэктар нашага ліцэя Анатоль Паўлавіч Непачаловіч.
Фонд музея налічвае 149 экспанатаў, 20 з якіх прадстаўляюць вялікую каштоўнасць і атрымалі ў музеі новае жыццё.

У экспазіцыі музея прадстаўлены такія раздзелы як:
* беларускае нацыянальнае адзенне;
* сельскагаспадарчыя прылады працы;
* прадметы хатняга ўжытку;
* рамёствы – ткацтва, вышыўка;
* фрагменты інтэр’еру.
Асноўныя мэты работы музея:
- Паглыбіць веды навучэнцаў аб жыцці беларускага сялянства ў мінулым, пашырыць уяўленне пра быт, традыцыі, звычаі, рамёствы, існуючыя на Беларусі ў канцы XIX-пачатку XX стагоддзя.
- Праз пошукавую краязнаўчую работу прывіць цікавасць да культурнай і духоўнай спадчыны свайго народа.
- Праз знаёмства з гісторыяй, побытам, традыцыямі фарміраваць грамадзянскія пачуцці ў навучэнцаў.
Асноўнымі накірункамі работы:
- Фальклорныя, этнаграфічныя экспедыцыі.
- Пашуковая краязнаўчая работа.
- Правядзенне экскурсій.
- Правядзенне народных і фальклорных свят.
На базе музея працуе гурток “Спадчына”.Члены гуртка знаёмяцца з традыцыйнымі святамі і сямейнымі абрадамі і самі ўдзельніцаюць у святкаванні Калядак, Масленіцы, рыхтуюць фрагменты вясельнай і радзіннай абраднасці, самастойна праводзяць экскурсіі па музеі.
За мінулы 2017/2018 навучальны год музей наведалі 446 навучэнцаў, праведзены 102 агульныя і тэматычныя экскурсіі.
Cандалава Т.А.,
кіраўнік гуртка “Спадчына”